У парафіі Маці Божай Ружанцовай адсьвяткавалі ўрачыстасьць — сьвята Божай Міласэрнасці

DSC09656 У першую нядзелю Велікодную ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылася ўрачыстасьць Божай Міласэрнасці. (Глядзець фота). 

У гэты дзень парафію наведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Хлебам-сольлю яго сустракалі парафіяне на чале з ксяндзом-пробашчам Генадзем Кухарэвічам, а таксама сьвятары менскіх парафій. Герарх узначаліў сьвятую Імшу, а таксама праз адмыловае набажэнства аддаў у апеку Божай Міласэрнасці нашу Бацькаўшчыну – Беларусь. Тадэвуш Кандрусевіч таксама ўдзяліў сакрамэнт Бежмаваньня групе вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай.