Сьвята Вялікадня: Хрыстос Уваскрос – Рэзурэкцыйная працэсія

 

DSC09497Нядзеля Зьмёртвыхпаўстаньня Пана – Сьвята перамогі жыцьця над сьмерцю. «Хрыстос Уваскрос» – гукае да вернікаў сьвятар. У адказ гучыць шматгалоснае «Сапраўды Уваскрос». (Глядзець фота).

Сьвята Уваскрашэньня Пана ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалося на досьвітку – Рэзурэкцыйнай працэсіяй а 7.00 – гадзіне раніцы. Дзесяткі вернікаў прайшлі вакол капліцы, каб абвесьці сьвету радасную вестку – Хрыстос Уваскрос. Ён вырваў джала сьмерці і ўсім жывым даў надзею на жыцьцё вечнае.

Рэзурэкцыйную працэсію і Сьвятую Імшу ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз Ян Юшко правялі таксама а 9.00 – гадзіне раніцы, каб удзел у сьвяточных урачыстасьцях маглі прыняць як найбольшая колькасьць парафіянаў. Радасьць гэтага дня сярод вернікаў паўсюдна гучала ў прывітаньнях «Хрыстос Уваскрос!», «Сапраўды Уваскрос!»