Сьвята вялікадня: Вялікі Чацьвер – сьвята сьветароў

 

IMG_6558У Вялікі чацвер распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум Імшою Вячэры Пана на ўспамін Апошняй Вячэры Пана Езуса. (Глядзець фота)

Літургія гэтага дня засяроджваецца на ўстанаўленні Езусам сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. Такім чынам, гэта — свята ўсіх святароў. Літургія носіць вельмі ўрачысты характар. Яна становіцца падзякай Хрысту за ўстанаўленне сакрамэнтаў.

У Вялікі Чацвер Цела Хрыста пераносіцца ў грабніцу. Пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч і вікарый ксёндз Ян Юшко перанесьлі Сьвяты сакрамэнт у суправаджэьні міністрантаў і прысутнасьці вялікай колькасьці вернікаў.

Апошняя Вячэра, якую Езус спажываў са сваімі апосталамі, была традыцыйнай пасхальнай ежай, якая нагадвала выбранаму народу зыход з егіпецкай няволі. Жэсты і словы Хрыста, благаслаўленне хлеба паходзяць з юдэйскай рэлігійнай традыцыі, замацаванай у Святым Пісанні. Аднак Езус, устанаўліваючы Эўхарыстыю, надае старажытнай традыцыі новае значэнне. З гэтага моманту асвячоны хлеб — гэта Ягонае Цела, а Віно — Яго Кроў, якая праліваецца дзеля нашага збаўлення. Разам з тым Ён дае наказ апосталам: «Гэта чыніце на маю памяць». Традыцыя бачыць у гэтых словах устанаўленне святарства Новага Запавету ў Целе і Крыві Хрыста, асаблівае ўключэнне апосталаў і іх наступнікаў у адзінае святарства Хрыста. Найпрыгажэйшай нашай падзякай за гэтыя дары будзе наша паяднанне з Хрыстом у святой Камуніі. Гэта — наш адказ на любоў Хрыста, які даў нам на спажытак сваё Цела, каб мы не стаміліся на сваёй дарозе да Айца. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.