Сьвята Вялікадня: Вялікая субота — Вігілія Уваскрашэньня Збаўцы

DSC09399Пасхальная вігілія ў ноч Уваскрасеньня ёсьць найважнейшай вігіліяй на працягу ўсяго касцёльнага года. (Глядзець фота) 

Святы Аўгустын называе яе «маці ўсіх вігілій». У гэтую ноч Касцёл у малітоўным чуванні чакае ўваскрасення Хрыста. 

У парафіі Маці Божай Ружанцовай Пасхальную Вігілію адправіў ксёндз Ян Юшко разам з ксяндзом-пробашчам Генадзем Кухарэвічам і ў прысутнасьці вялікай колькасьці парафіянаў.

У Вялікую суботу вернікі заставаліся каля гробу Пана, разважаючы пра муку і сьмерць Хрыста, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасеньня Збаўцы.