Сьвята Вялікадня: Вялікая Пятніца – зьяднацца з мукай Хрыста

 

IMG_6596Вялікая Пятніца распачалася Крыжовым шляхам, які прайшоў вакол парафіяльнай капліцы. (Глядзець фота)

Крыжовая вулічная працэсія – даўняя традыцыя ў парафіі Маці Божай Ружанцовай – на ўспамін крыжовай мукі Пана. Крыжовы шлях прайшлі ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз Вікарый Ян Юшко разам зь вялікай колькасьцю парафіянаў.

У Вялікую пятніцу Касьцёл узгадвае муку і сьмерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Хрысьціяне душою і сэрцам яднаюцца з Касьцёлам у значэньні гэтага дня, які зьяўляецца найважнейшым у справе іх адкупленьня. Хрысьціяне асаблівым чынам разважаюць пра муку і сьмерць Езуса Хрыста, абуджаюць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваюць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy гэтулькі пакутаў.