Сьвята Вялікадня: асьвячэньне страў на Велікодны стол

DSC09355  Вялікая субота – апошні дзень падрыхтоўкі да сьвята Уваскрашэньня Хрыста. (Глядзець фота).

У гэты дзень у парафіі Маці Божай Ружанцовай цягам дня асьвячаюцца стравы на Велікодны стол.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч кожную гадзіну асьвячае прынесеныя ў кошыках чырвоныя яйкі, булкі, соль і вяндліну. Кожную гадзіну разам зь вернікамі ксёндз-пробашч таксама моліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасьці. Сёлета ўся парафіяльная супольнасьць малілася ў інтэнцыі будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці.

Урачыстае асьвячэньне страў сёлета правёў таксама біскуп Юры Касабуцкі, паслухаць яго казаньне прыйшла найбольшая колькасьць парафіянаў. Цягам дня парафію наведалі больш за тысячу вернікаў.