Першую Камунію прынялі 14 маладых парафіянаў

DSC00007 У парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылося сьвята Першай Сьвятой Камуніі. Упершыню ў сваім жыцьці Сьвяты Сакраэнт прынялі 14 дзяцей – юнакоў і дзяўчат. (Глядзець фота).

Маладыя парафіяне прайшлі двухгадовую падрыхтоўку праз навучаньне на ўроках катэхэзы. Сёлета яе правёў ксёндз-вікарый Ян Юшко.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч нагадаў прысуным ўдзельнікам сьвята Катэхізіс Каталіцкага Касцёла: «Узрастаньнехрысьціянскагажыцьця патрабуе спажываньня эўхарыстычнай Камуніі, Хлеба нашай пілігрымкі, аж да хвіліны сьмерці».