«Ой радуйся, земля, Сын Божы Нарадзіўся»
Сьвята Божага Нараджэньня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у гэтым годзе было адзначанае адметнай падзеяй. (Глядзець фота)
За некалькі гадзінаў да Вігілійнай сьвятой Імшы ў парафію прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай. Сьпевамі і малітвамі яе сустракалі сьветары і вернікі.
У Вігілілію Божага нараджэньня ў парафіі адбыліся дзьве сьвятыя Імшы, а 20.00 і а 24.00 гадзіне, каб удзел у сьвяце змаглі прыняць усе вернікі, бо з кожным годам колькасьць парафіянаў павялічваецца.
Падчас вячэрняй Вігіліі ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч ўдзяліў сакрамэнт хросту дарослай парафіянцы. Таксама пасьля кожнай сьвятой Імшы парафіяне дзяліліся паміж сабой і са сьветарамі аплаткамі.
У першы дзень Сьвята Божага Нараджэньня ў капліцы была паказаная тэатральная Божанараджэнёвая пастаноўка, удзел у якой прынялі дзеці і моладзь парафіі.