Нядзеля Уваходу Пана ў Ерузалем — Вербная нядзеля
Уваход Хрыста ў Ерузалем гараджане віталі галінкамі вярбы. На ўспамін тае падзеі беларускія хрысьціяне асьвячаюць упрыгожаныя галінкі вярбы. (Глядзець фота).
Нясуць іх ў свае дамы, дакранаюцца імі людзей прыгаворваючы: «Не я б’ю – вярба б’е».
На ўзор прывітаньне Хрыста, парафіяне сталі ўздоўж уваходу ў капліцу. Па дарожцы прайшоў сьвятар, асьвячаючы вербы.
Урачыстую Імшу ў гэты дзень адправіў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч з дапамогай ксяндза Яна Юшко. У чатырох сьвяточных Імшах удзел прынялі сотні парафіян.