Благаслаўленьне на новы навучальны год
Сьвятая Імша на пачатак новага Катэхэтычнага і новага школьнага году адбылася ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. (Глядзець фота).
Паводле даўняй традыцыі, перад Імшою дзеці і моладзь ішлі да споведзі, маліліся і прымалі сьвятую Камуніі.
На завяршэньне Імшы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз-вікарый Ян Юшко асьвяцілі дзёньнікі і залікоўкі, а таксама паблагаславілі школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхэтаў.
Дзеці таксама даведаліся расклад заняткаў Катэхэзы, якія штогод распачынаюцца ад пачатку верасьня.