З благаслаўленьня сьвятой Тэрэзы – да Маці Божай Будслаўскай

P1100692У першы дзень ліпеня дванацца парафіянаў нашай парафіі выправіліся ў пешую пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай. (Глядзець фота).

Гэта традыцыйнае ахвярная пілігрымка, аднак сёлета разам з парафіянамі ўдзел у пілігрымаваньні да апякункі Беларусі выправіўся таксама ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. У гэты ж дзень, 1 ліпеня, у парафію прыбылі рэліквіі Сьвятой Тэрэзы ад дзіцятка Езус. Цягам сутак – праз дзень і ноч – ксёндз-пробашч разам з вернікамі маліліся каля рэліквіяў, а затым далучыліся да пілігрымкі. Цягам пяці дзён вернікі разам з пробашчам крочылі малітоўным шляхам, каб папрасіць ласкі і заступніцтва Маці Божай Будслаўскай і асабліва – у інтэнцыі будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці ў Лошыцы.   

1 ліпеня ад мінскага архікатэдральнага касцёлу Найсвяцейшай Панны Марыі выправілася штогадовая пілігрымка ў Будслаў. Сёлета яна адбывалася дваццаць трэці раз і доўжылася да 5 ліпеня. У ёй прынялі удзел каля 350 чалавек з розных парафіяў Мінску і іншых гарадоў краіны. Сёлета пілігрымка была прысвечаная 400-гадоваму юбілею абраза Маці Божай Будслаўскай.

Цягам пяці дзён мінскія пілігрымы пераадолелі 125 кіламетраў, прайшоўны праз малыя і вялікія вёскі і мястэчкі Беларусі з бела-жоўтымі сцягамі Ватыкану, горада Мінска з выявай Багародзіцы і анёлаў, а таксама з парафіяльнымі харугвамі. Духоўныя сьпевы, малітвы і літаньні няспынна суправаджалі пілігрымку цягам усіх пяці дзён шляху. Сьветары бесперапынна прымалі споведзь…

Удзел у пілігрымцы прымала таксама група вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай на чале з пробашчам Генадзем Кухарэвічам. У дзень пачатку пілігрымкі ў парафію прыбылі рэліквіі святой Тэрэзы, перэгрынацыя якіх гэтымі днямі адбывалася ў парафіях Беларусі. Пробашч Генадзь Кухарэвіч і група вернікаў далучыліся да пілігрымкі, як толькі правялі рэліквіі, пасля ночы чування каля Святой Тэрэзы ад дзіцятка Езус. За некалькі кіламетраў ад Будслава ксёндз Генадзь меў таксама канфэрэнцыю на тэму веры ў сучасным свеце, якую пілігрымы слухалі ў цішы і роздуме…

З Даўгінава да Будслава пілігрымы несьлі на сваіх плячах копію абраза Маці Божай Будслаўскай, пэрэгрынацыя якога адбывалася ў касцёлах Беларусі з нагоды 400-гадовага юбілею. Гэтак сымбалічна быў паўтораны шлях, які абраз прайшоў 400 гадоў таму, калі з Даўгінава да Будслава яго несьлі на сваіх плячах манахі ордэну бэрнардынцаў. На падыходах да Будслаўскай святыні калону ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Якраз у гэтую хвіліну і распачалася першая за ўвесь шлях, магутная залева…

Чым бліжэй калона пілігрымаў набліжалася да Будслава, тым больш частынмі і цёплымі станавіліся сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.: вясковая сям’я падрыхтавала напоі, печыва і цукеркі на пачастунак. Сустракаюць з кветкамі ўсёй сям’ёй – бабуля, дзядуля з дзецьмі і ўнукамі, прамаўляюць цёплыя словы, просяць малітвы. Некаторыя вяскоўцы сустракаюць калону, стоячы на каленях уздоўж дарог. У іншых – з традыцыйнымі ўжо пачастункамі, а таксама абразамі Маці Божай Будслаўскай. У вёсцы ж Камена месцічы накармілі абедам усіх 350 пілігрымаў: разам са сталом яны вынесьці на вуліцу бідоны з халадніком і якаймі, тазікі з салатамі, місы з салам. Узамен ад пілігрымаў жадалі толькі аднаго: памаліцца за іх перад абразом Маці Божай Будслаўскай… Безкарысьлівая ахвярнасьць гэтых людзей, а таксама іх моцная вера – адзін з наймагутных складнікаў, які даваў сілы на кілямэтры шляху да святыні пад спякотным сонцам.

У Нацыянальным санктуарыі пілігрымаў чакаў абраз Маці Божай, да якой пілігрымы падышлі на каленях. Усіх іх падчас адмысловай імшы, прывітаў папскі легат, арцыбіскуп Жан-Люі Таран. У прыватнасьці ён адзначыў, што папа Рымскі папрасіў перадаць прывітаньне моладзі, якая ёсьць будучыняй гэтай вялікай краіны. Што пантыфік таксама прасіў паведаміць, што ён любіць гэтую краіну і шле сваё папскае благаслаўленне…

Заключныя сьвяткаваньні распачаліся апоўначы: перад урачыстай святой імшой вернікі, сьвятары і законныя сёстры з запаленымі свечкамі прайшлі каля Нацыянальнага санктуарыя ўрачыстай працэсіяй. Разам з абразом Маці Божай Будслаўскай сьвятары і вернікі таксама несьлі на плячах рэліквіі святой Тэрэзы, якія прыбылі ў Беларусь з нагоды юбілею ў Будслаўскім санктуарыі. Малітвы і набажэнствы доўжыліся ўсю ноч, у тым ліку — адмысловая праграма для моладзі ў намётавым гарадку. Таксама цягам ночы і дня вернікі ішлі, каб пакланіцца і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай, а сьвятары спавядалі тысячы чалавек.

Аб 11 гадзіне 6 ліпеня распачалася заключная ўрачыстая сьвятая Імша. Удзел у ёй прыняў папскі легат Жан-Люі Таран, апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншыя беларускія герархі і святары, прадстаўнікі духавенства з Расеі, Польшчы, Украіны і іншых краінаў, а таксама прадстаўнікі некаторых дыпляматычных місій у Беларусі. Прамаўляючы ад імя папы рымскага Францішка ягоны пасланьнік Жан-Люі Таран блаславіў беларускі народ, а прысутным на ўрачыстасьці ўдзяліў адпушчэньне грахоў.

Юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 400-гадоваму юбілею Маці Божай Будслаўскай завершыліся. Бывай пілігрымка «Будслаў 2013″ – вітаем пілігрымку «Будслаў 2014″.