Выйшаў у друку насценны «Каляндар 2013»

Новы, 2013 год, у парафіі Маці Божай Ружанцовай распачаўся шэрагам добрых падзей. Адной зь іх сталася выданне першага насценнага парафіяльнага календара.

Дванаццаць старонак каляровага календара аздоблены ў нацыянальным стылі і змяшчаюць фотаздымкі з жыцця парафіі. Тут можна знайсці паштовы адрас і тэлефон парафіяльнага касцёла, электронны адрас парафіяльнай старонкі ў інтэрнэце. Галоўнай жа ў календары ёсьць інфармацыя пра каталіцкія святы, дні ўспамінаў святых, малітва да Святога Арханёла Міхала і іншая інфармацыя, неабходная для хрысціяніна.

Каляндар зроблены рукамі саміх парафіянаў, а менавіта быў падрыхтаваны да друку Арцёмам Бардзенюком. Пробашч парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч прымеркаваў выданне календара да Юбілейнага году ў ордэне Святога Арханёла Міхала, прысвечанага 100-годдзю са дня смерці благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча – заснавальніка ордэна. Як вядома, ксёндз Генадзь Кухарэвіч з’яўляецца манахам ордэна айцоў-міхалітаў. Юбілейнага году ў ордэне Святога Арханёла Міхала завяршаецца ў студзені 2013 году.