Восеньскія «Канікулы з Богам» ў Лошыцы

Упарафіі Маці Божай Ружанцовай падчас восеньскіх школьных канікул адбыўся дзень арганізаванага адпачынку «Канікулы з Богам». Гэта сталая традыцыя ў юных вернікаў парафіі, якую запачаткавалі і праводзяць сёстры-дамініканкі пры падтрымцы пробашча парафіі кс. Генадзя Кухарэвіча. Рухавыя гульні і віктарыны на біблейскую тэму дазволілі малодшым парафіянам бліжэй пазнаёміцца і пасябраваць, а таксама паказаць свае рэлігійныя веды. Пачастунак з гарбатай і печывам яшчэ больш палепшылі настрой ды падмацавалі, растрачаныя ў забавах сілы.

Дажджлівае і ветранае надво’е, якое прыпала на гэты дзень сёлета, не дазволілі дзецям даць волю актыўным гульням на прыродзе, але гэта ня зменшыла станоўчых эмоцыяў і добрага настрою. Умацаваныя духоўна і разьняволеныя фізычна, дзеці разыходзіліся дадому ў чаканьні новых спатканьняў у гасьцінным парафіяльным доме.