УРАЧЫСТАСЦЬ ВЕЛІКОДНАЯ 2013
- Панядзелак, 25 сакавіка: Звеставаньне Пана. Сёлета свята прыпадае на Вялікі Панядзелак. У сувязі з гэтым Звеставаньне Пана перанесенае на 8 красавіка – Дзень святасці жыцьця.
Аўторак, 26 сакавіка: Вялікі Аўторак.
Серада, 27 сакавіка: Вялікая серада.
Чацвер, 28 сакавіка: ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР. СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУМ. ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА. Дзень устанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Перанясенне Пана Езуса ў цямніцу. У Вялікі Чацьвер выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 22.00.
Пятніца, 29 сакавіка: ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.
Набажэнства Вялікай Пятніцы. “Крыжовы шлях” пройдзе ў капліцы. Пасля набажэнства перанясенне Пана Езуса ў грабніцу. Першы дзень навэнны да Божай Міласэрднасці. У Вялікую Пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 24.00.
Субота, 30 сакавіка: ВЯЛІКАЯ СУБОТА. ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ.
Адарацыя Магілы Панскай.
Імша святая Пасхальнай Вігіліі распачынаецца а 21.00. гадзіне.
У Вялікую суботу асвячэнне страў на велікодны стол будзе адбывацца з 10.00. да святой Імшы Вігілійнай кожную гадзіну. У 13.30. стравы на велікодны стол асвеціць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэтай сувязі асвячэння ў 13.00 ня будзе.
Нядзеля, 31 сакавіка: ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА, рэзурэкцыйная працэсія.
Рэзурэкцыйная працэсія і святая Імша адбудуцца двойчы: у 07.00 і 09.00. раніцы.
Больш святой Імшы ў гэты дзень ня будзе.
ПЕРШАЯ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ:
Панядзелак, 1 красавіка: ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ.
Другі дзень Вялікадня. Імша сьвятая адбудзецца ў 8.00. раніцы і ў 19.00. вечара.
Аўторак, 2 красавіка: АЎТОРАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ.
Серада, 3 красавіка: СЕРАДА Ў АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ.
Чацьвер, 4 красавіка: ЧАЦВЕР Ў АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ.