Урачыстасць спаслання Духа Святога

У нядзелю, 27 траўня, у Мінску адбылася ўрачыстая Эўхарыстычная Працэсія Божага Цела. Урачыстасьць распачалася святой Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы і завершылася каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Гэтая працэсія адбываецца штогод з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Штогод актыўны ўдзел у свяце прымаюць вернікі парафіі – Маці Божай Ружанцовай. Сёлетняя ўрачыстасьць была для іх была асабліва значнай і адказнай – адзін з алтароў на шляху працэсіі – на плошчы Перамогі – усталёўвалі чальцы парафіі Маці Божай Ружанцовай.

Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам застаецца са сваім народам. У гэты дзень альбо ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак.