Унебаўзяцьце Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Божай Зельнай

15 жніўня вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай адзначылі адно з найвялікшых марыйных святаў, які адзначае каталіцкі касцёл, Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас святой Імшы пробашч парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч нагадаў, што паводле веры касцёла, Маці Божая, якая з даверам ахвяравала Богу сваё жыцьцё, з душой і целам была ўзятая на неба. Яна ёсць апякунка зямлі і яе плёнаў. З гэтай нагоды ў свята Унебаўзяцця ў касцёле асвячаецца зеляніна і кветкі, плады садоў і палёў, як сымбаль плёну жыцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, да якога закліканыя імкнуцца і ўсе хрысціяне. Гэтак паводле  даўняй народнай традыцыі свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі таксама называюць святам Маці Божай Зельнай.

Да свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі парафіяне традыцыйна падрыхтавалі дэкарацыю з пладоў, якія ўласнаручна вырасьцілі на сваіх лецішчах. Дэкарацыю асьвяціў ксёндз-пробашч разам з кветкамі, зёлкамі, слівамі, ігрушамі і яблыкамі, якія вернікі прынеслі ў гэты дзень з сабой. Усе разам яны таксама памаліліся да Марыі, каб Маці Божая ахоўвала дамы вернікаў, іх працу на палях ад розных небясьпекаў і пагрозаў, была апякункай у паўсядзённым жыцці.