У тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў у Лошыцкіх каталікоў гасцявалі ўніяты

У нядзелю, 20 студзеня, вернікі парафіі Міці Божай Ружанцовай сустракалі гасьцей. Імі сталі вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі грэка-каталіцкай царквы — вакальны гурт «Прасфора».

Напачатку канцэртнага выступу госьці патлумачылі чаму так назвалі свой спеўны гурт: «Прасфора» з грэцкай азначае – прынашэнне Богу. Адпаведным быў і змест выкананых музычных твораў: прагучалі песні «Нова радасць стала», «Учора з вячора», «Хрыстос родзіцца» на беларускай, грэцкай і стараславянскай мовах. Прагучаў таксама гістарычны гімн «Багародзіца», які быў напісаны яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага і з якімі ваяры — продкі цяперашніх беларусаў — інші бараніць сваю Айчыну. На просьбу гледачоў канцэрту, «Багародзіцу» госьці праспявалі нават на «біс».

Апладысмэнты ад парафіянаў і цёплыя словы ад пробашча парафіі кс. Генадзя Кухарэвіча на завяршэнне канцэрту сталіся падзякаю ўдзельнікам «Прасфоры».

Адметна, што канцэрт грэка-каталіцкага вакальнага калектыву «Прасфора» ў рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай адбыўся на другі дзень ад пачатку Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, абвешчаны ў каталіцкім Касцёле. Гэтак практычныя крокі да разумення і адзінства хрысьціянскіх вернікаў былі далучаныя да малітваў, якія гэтымі днямі гучалі ў касцёлах Беларусі.