У парафіі Маці Божай Ружанцовай распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум

Святы Пасхальны Трыдуум распачаўся ў Вялікі чацьвер. Вялікі чацьвер – гэта дзень устанаўлення святога Сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. З нагоды Дня сьвятара, настаяцеля парафіі ксяндза Генадзя Кухарэвіча павіншавалі дзеці, моладзь і сталыя вернікі парафіі. Яны падзякавалі свайму пастыру за дабрыню, спагаду, ахвярнае служэньне. У сваю чаргу кс. Генадзь падзякаваў Пану Богу і парафіянам за дапамогу і падтрымку.  «Дзякую за вялікі дар, якога ня бачна, але які ёсьць. Хачу сёньня падзякаваць Пану Богу, што за мяне моліцца сем «Маргарытак». Гэта 49 чалавек, якія ўзялі на сабе абавязак маліцца за мяне да канца жыцьця. Гэта тыя рукі, якія падтрымліваюць, як Маісея. Дзякую за гэтую ціхую, але ж якую важную справу ў маёй інтэнцыі. Няхай Бог благаслаўляе вас. Бо тое, што мы робім – гэта наша агульная справа, наша агульная сям’я», падкрэсьліў сьвятар. Першы дзень Святога Пасхальнага Трыдуума — Вялікі чацьвер — завершыўся адарацыяй Сьвятога Крыжа, якая доўжылася да позьняга вечара.