У парафіі Маці Божай Ружанцовай — першая Святая Камунія
Першая Святая Камунія – доўгачаканы і адказны час, а таксасма момант асаблівага хвалявання для кожнага верніка, які ўпершыню прымае сакрамэнт Святой Камуніі. Урачыстасць папярэднічаюць гады навучаньня асновам веры і асаблівай духоўнай падрыхтоўкі.
У парафіі Маці Божай Ружанцовай да Першай святой Камуніі сёлета прыступілідванаццаць юных вернікаў. Пробашч парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч параўнаў іх з дванаццю Апосталамі, якіх абраў Езус Хрыстус сваімі вучнямі. Святар пажадаў і заклікаў юных парафіянаў паводле прыкладу Святых апосталаў, стаць сучаснымі апосталамі веры для сваіх аднагодкаў і для многіх людзей у свеце.
На завяршэнне ўрачыстасці дзеці і іх бацькі падзякавалі пробашчу парафіі кс. Генадзю Кухарэвічу і сястры Любаміры за духоўную і практычную падрыхтоўку ў перажыванні адной з найважнейшых урачыстасцяў для кожнага верніка ў ягоным хрысціянскім жыцці.