У Беларусі моляцца за Папу Францішка

У 21 гадзіну 6 хвілін беларускага часу з коміну Сыкстынскай капэлы пайшоў белы дым і зазванілі званы. Гэта азначала азначала – новы Папа Рымскі абраны. Гэтак падчас вячэрняй сэсіі канкляву кардыналаў 13 сакавіка новым Рапам Рымскім абраны Хорхе Марыё Бергольё з Аргэнтыны.

Ён стаў 266 рымскім біскупам і абраў сабе імя Францішак. Імя новага пантыфіка — Францішак — зьвязана з асобай сьвятога Францішка Асізскага, які вылучаўся пабожнасьцю, сьціпласьцю, адкрытасьцю на патрэбы іншых людзей. Адны зь першых словаў, зь якімі Папа зьвярнуўся да людзей – памаліцеся за мяне. І схіліўшыся перад грамадою, якая стаяла на пляцы Сьвятога Пятра, ён прасіў у іх малітвы…

Гісторыя езуіцкага  ордэна ў Беларусі паходзіць ад XVІ стагодзьдзя, калі быў закладзены Віленскі езуіцкі калегіўм, пераўтвораны пазьней ва ўнівэрсытэт. Таксама езуіты мелі калегіўмы ў Полацку, Нясьвіжы, а да сярэдзіны XVІІ стагодзьдзя на тэрыторыі ВКЛ стварылі шырокую сетку навучальных устаноў і амаль цалкам сканцэнтавалі ў сябе сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Сёньня ў Беларусі працуюць адзіннкі прадстаўнік ордэна езуітаў…

З нагоды абраньня Папы Рымскага Францішка мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правёў прэсавую канферэнцыю для журналістаў падчас якой распавёў пра асобу пантыфіка і пра свае сустрэчы з папам Францішкам. Таксама ў мінскім архікатэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, падчас якой беларускія каталіцкія герархі, сьветары і вернікі дзякавалі Богу за абраньне новага папы. Малітвы за папу Францішка гэтымі днямі праходзяць па ўсіх касьцёлах Беларусі.