СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ — РАСКЛАД

У  парафіі Маці Божай Ружанцовай

Чацьвер, 5 красавіка: ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР.

Вялікі чацьвер — дзень устанаўлення святога Сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства.
Імша святая ў 19. 00 Пасля Імшы – адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы да 21 .00.

Пятніца, 6 красавіка: ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.

Набажэнства распачнецца Крыжовым шляхам у 19.00. на нашым пляцы каля капліцы. У ВЯЛІКУЮ ПЯТНІЦУ няма Імшы святой і пасьля Крыжовага шляху распачынаецца Навэнна Вялікай Пятніцы. Пасля набажэнства — адарацыя Пана Езуса ў Грабніцы. Адарацыю павядзе моладзь да 24.00.
Адарацыя распачынаецца Навэннай да Божай Міласэрднасці. Гэта асаблівая навэнна для нашай парафіі бо ў нашай капліцы знаходзіцца копія абраза Божай Міласэрднасці, які ёсьць ў Вільні, штодня а 15.00 адбываецца малітва да Божай Міласэрднасьці, а таксама ў нас будзе будавацца Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрднасьці.

Субота, 7 красавіка: ВЯЛІКАЯ СУБОТА. ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ.

Адарацыя Пана Езуса ў Гробе Панскім. Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе выстаўлены ўвесь дзень да распачацця святой Ішы ў 20.00.
Асвячэньне страў будзе адбывацца штогадзіны з 9.00.
У 13.00 Велікодныя стравы асвеціць дапаможны біскуп Антоні Дзям’янка.
Падчас святой літургіі ў суботу ў нашай парафіі адбудзецца хрост бацькі і сына і ўся сям’я прыступіць да святых скрамэнтаў

Нядзеля, 8 красавіка: ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХ ПАЎСТАННЯ ПАНА.

Імша святая ў Нядзеню Велікодную распачынаецца Працэсійяй Рэзурэкцыйнай у 8.00. Больш Імшы святой у гэты дзень ня будзе.

Імша святая ў другі дзень Велікодных святаў – у Велікодны панядзелак, 9 красавіка, адбудзецца ў 8.00 і 1900 .

На гэты тыдзень прыпадаюць першыя: чацьвер, пятніца і субота месяца. Але святой Імшы ў 8.00. ня будзе, бо на гэтыя ж дні прыпадае СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ.

Ад Вялікага Панядзелка цягам тыдня споведзь будзе адбывацца перад кожнай і пасля кожнай святой Імшы.