Святы Пасхальны Трыдуум: Вялікая Пятніца

DSC06705   Другі дзень Святога Пасхальнага Трыдууму – Вялікая пятніца – распачаўся набажэнствам Крыжовага шляху. ГЛЯДЗЕЦЬ ГАЛЕРЭЮ ФОТАЗДЫМКАЎ

Кожную пятніцу ён праходзіў цягам усяго Вялікага посту. Гэтым разам Крыжовы шлях распачаўся ў двары пры касцёле, а яго ўзначаліў і правёў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з вялікай колькасцю парафіянаў. Не зважаючы на халоднае надвор’е, вернікі разам са светаром з малітваю прайшлі ўсе дванаццаць стацый на ўспамін мукі Пана. Увайшоўшы ў касцёл, ксёндз лёг крыжам перад алтаром…

Вялікая пятніца – асаблівы дзень літургічнага году, калі не праводзіцца святая Імша, а алтар не засланы абрусам. “Алтар пусты – як і людзкія душы, якія былі спустошаныя смерцю Пана. Але ўжо за дзень алтар атрымае найпрыгажэйшае беласнежнае ўбранне з выяваю ахвярнага ягняці і ягонай крыві – сымбалю жыцця. А душы вернікаў напоўняцца радасцю спазнаньня праўды пра ўваскрослага Пана”, патлумачыў хаду падзеяў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Каб ушанаваць укрыжаванага Езуса, вернікі падыходзілі да распяцця на каленях.

Пасля набажэнства Пан Езус быў перанесены ў грабніцу. У Вялікую пятніцу Найсвяцейшы сакрамэнт быў выстаўлены з 8.00 раніцы, адарацыя прадоўжылася да да 24 гадзінаў. Споведзь, якая праз увесь Вялікі Трыдуум распачыналася а 15.00 у Вялікую пятніцу завершылася пасьля апоўначы.