Святы Крыштаф, просім твайго заступніцтва і апекі

DSC0183225 ліпеня ў свята Апостала Якуба, каталіцкі Касцёл таксама адзначае ўспамін святога Крыштафа, апекуна падарожных, вадзіцеляў, вандроўнікаў. У гэты дзень гасцямі ў парафіі Маці Божай Ружанцовай былі пілігрымы з Польшчы. якія вандруюць па дарогах Беларусі на роварах. (Глядзець фота)Ксёедз-пробашч Генадзь Кухарэвіч пажадаў вандроўнікам добрага шляху і апекі святога Крыштафа. Таксама ў рэты дзень вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай маліліся за ксяздза Крыштафа, які з’яўляецца пробашчам суседняй парафіі  святога Арханёла Міхала ў пасёлку Гатава.

Таксама ў гэты дзень па даўняй ужо традыцыі ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбываецца асвячэнне аўтамабіляў парафіянаў і з кожным годам іх становіцца ўсё больш. Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч памаліўся за кожнага з кіроўцаў і асвяціў аўтамабілі. На завяршэнне кіроўцы далі адначасныя сігналы знак падзякі за ўдзеленыя ласкі, малітву аб заступніцтве і на хвалу святога Крыштафа.