Святы Крыштаф, маліся за нас

У дзень успаміну святога Крыштава, 25 ліпеня, ў парафіі Маці Божай Ружанцовай маліліся да гэтага святога — апекуна падарожных, кіроўцаў і вандроўнікаў. Заступніцтва святога Крыштафа для сябе і бліжніх прасіў кожны вернік, бо хоць аднойчы ў жыцьці кожны становіцца падарожным, кіроўцам альбо вандроўнікам. Асаблівым чынам у гэты дзень парафіяне прасілі заступніцтва святога для кс. Крыштафа Пасвята – пробашча парафіі святога Арханёла Міхала ў Гатава, які разам з пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы, кс. Генадзем Кухарэвічам належаць да манаскага ордэна айцоў-Міхалітаў. Менавіта ў гэтыя дні кс. Крыштаф пілігрымаваў да святыняў у далёкай Італіі.

Не зважаючы на цёплы летні вечар і пару адпачынкаў, на святую Імшу сабраліся многія парафіяне: у гэты дзень ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч па традыцыі асьвячае транспартныч сродкі і благаслаўляе кіроўцаў. Не змянілася традыцыя і гэтым разам: сьвятар паблагаславіў прысутных і асьвяціў усе транспартныя сродкі – ад дзіцячых вазкоў і ровараў, да прэзэнтабельных аўто. Асаблівай жа ўрачыстасцю гэты дзень стаўся для пары маладых парафіянаў, для якіх ксёндз Генадзь Кухарэвіч правёў абрад заручынаў.