Сьвяты Крыштаф, даручаем сьвятара Крыштафа тваёй асаблівай апецы

Падчас сьвятой Імшы ў нядзелю, 10 сакавіка, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай віншавалі з днём нараджэньня ксяндза Крыштафа – пробашча парафіі Святога Арханёла Міхала ў пасёлку Гатава.

Ксёндз Крыштаф Пасьвята разам з пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай ксяндзом Генадзіем зьяўляюцца манахамі ордэна сьвятога Арханёла Міхала. Акрамя таго, ксёндз Крыштаф кожную нядзелю а 9‑раніцы адпраўляе сьвятую Імшу на польскай мове ў парафіі Маці Божай Ружанцовай, часта спавядае парафіянаў. За ахвярнае служэньне, за ўдзеленыя сакрамэнты, за слова Божае зь ягоных вуснаў вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай шчыра дзякавалі сьвятару. З нагоды дня нараджэньня ксяндза Крыштафа павіншавала адна з наймалодных парафіянак Ірынка Бардзенюк, прачытаўшы верш на беларускай мове. А сталыя вернікі пажадалі сьвятару добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцьця, усіх патрэбных Божых ласкаў, а таксама асаблівай апекі сьвятога Арханёла Міхала і сьвятога Крыштафа.