Сьвята Хросту Пана вачыма наймалодшых вернікаў

P1070792У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана у парафіі Маці Божай Ружанцовай урачыстай сьвятой Імшоў сустрэлі Свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння.(Глядзець фота) Ксёндз-пробаш Генадзь Кухарэвіч зьвярнуўся з казаньнем да наймалодшых вернікаў падчас дзіцяча-моладзевай сьвятой Імшы, а таксама на жывых прыкладах паказаў каштоўнасьць веры і прысутнасьці Бога ў нашым жыцьці.

 Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею св. евангеліст Мацвей.

У Евангеллі паводле Мацвея апавядаецца, што Езус прыйшоў з Галілеі над Ярданам да св. Яна, каб прыняць хрост ад яго. Але Ян спыніў Яго, прамовіўшы: «Гэта мне трэба хрысціцца ад Цябе». Аднак Езус хацеў выканаць усё тое, што было справядліва. Калі Езус выйшаў з вады, нябёсы адкрыліся і Дух Святы ў абліччы голуба сышоў на Яго, а голас з неба прамовіў: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (пар. Лк 3, 21–22).

З гэтага ўрачыстага акту, ва ўзросце 30 год, Езус Хрыстус распачаў сваю місію навучання. Місію Хрыста пацвердзіў з неба сам Пан Бог, даўшы Яму сведчанне, што Езус — Сын Божы і мае права прамаўляць ад імені Пана.