Сьвята гадавіны Першай Сьвятой Камуніі

DSC05026У парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылася ўрачыстая сьвятая Імша і сьвяткаваньне гадавіны Першай Сьвятой Камуніі. (Глядзець фота)Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч павіншаваў пяцёра дзяцей зь іх сьвятам, а таксама іх бацькоў, якія прынялі ўдзел в ўрачыстасьці. З нагоды сьвята парафіяльная моладзь падрыхтавала адмысловую духоўна-забаўляльную праграму, у якой прынялі ўдзел і дзеці і дарослыя. На завяршэньне ўсіх чакалі рухомыя гульні і смачны пачастунак.