Свята Божага Нараджэння парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску адзначыла адкрыццём парафіяльнага інтэрнэт-сайту

Парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску разам з  паўсюдным Касьцёлам гэтымі днямі адзначае адно з найгалоўных святаў — Нараджэнне Хрыстовае. Калядная тэатральная пастаноўка, хрост дарослых людзей, адкрыццё інтэрнэт-сайту – толькі некаторыя адметнасьці, якімі парафіяльная супольнасць Маці Божай Ружанцовай сустракае сёлетнюю ўрачыстасць.

Адметна, што пра адкрыцьцё парафіяльнай старонкі ў інтэрнэце вернікам – loshyca.tau.by– паведаміў мітрапалі Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, калі напярэдадні наведваў парафію. Ён падкрэсліў, што даведаўся пра гэтую падзею непасрэдна з інтэрнэту ў першы ж дзень працы сайту і пажадаў ксяндзу-пробашчу Генадзю Кухарэвічу і парафіянам плёну ў новым пачынанні.

Вігілійная святая Імша, якая ў парафіі адбылася двойчы: у 22.00 вечара і апоўначы, сабрала ці не найбольшую колькасць вернікаў. Прамаўляючы да парафіянаў Слова Божае, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч заклікаў людзей адзначаць урачыстасьць па-хрысьціянску, каб мітусня прыгатаванняў, бязмернае спажыванне ежы і напоеў не засланілі сабой галоўнага «героя» свята – нованароджанага Езуса Хрыста. Сьвятар таксама заклікаў парафіянаў заставацца дзецьмі Божымі, а менавіта – як і наванароджанае дзіцятка Езус – быць чыстымі душой і сэрцам і з даверам аддаць сваё жыццё Богу.

Ламанне аплаткам – даўняя і сталая традыцыя ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. На завяршэнне кожнай святой Імшы ксёндз-пробашч і парафіяне таксама склалі віншаванні і найлепшыя пажаданні адзін аднаму асабіста.

Асабліва значным сёлетняе Свята Нараджэння Хрыстовага сталася для тых парафіянаў, якія падчас урачыстых святых Імшаў прынялі сакрамэнт хросту. «Прыняцць сакрамэнту хросту ў дарослым узросце азначае свядома выбраць шлях святла. Гэта шлях, на якім з невымернай любоўю чалавека чакае Пан Бог: ён заўсёды прыме і напоўніць радасцю і супакоем кожнага з тых, каго не разумеюць родныя, здрадзілі сябры ці адмовіліся нават самыя блізкія», паркрэсліў пробашч ксёндз Генадзь Кухарэвіч, удзяляючы сакрамэнт хросту.

Ад імя герархаў ордэна Святога Арханёла Міхала, чальцом якога з’яўляецца ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, ад імя герархаў каталіцкага Касцёла ў Беларусі, ад імя сясцёр і светароў ксёндз Генадзь павіншаваў парафіянаў са святам Божага нараджэння, склаў ім самыя цёплыя пажаданні, а таксама раздаў кішэнныя календарыкі з адрасам парафіяльнага сату ў інтэрнэце. Святочныя віншаваніі светарам і сёстрам, сваім бацькам і ўсім парафіянам склалі таксама наймаладзешыя парафіяне, якія на завяршэння першага дня свята Нараджэння Божага паказалі тэатральную пастаноўку пра нараджэнне Пана.