Сьвята аб’яўленья Пана – сьвята Трох каралёў

P1150344Сьвята аб’яўленьня Пана альбо Трох каралёў у парафіі Маці Божай Ружанцовай адзначылі малітвай у вялікай супольнасьці парафіянаў. (Глядзець фота)Ксёндз пробашч Генадзь Кухарэвіч зьвярнуўся да вернікаў з прамовай быць настойлівымі ў пошуках Бога, як настойліва яго шукалі Тры каралі. На завяршэньне сьвятой Імшы сьвятар асьвяціў мялкі, якія вернікі ўзялі да сваіх дамоў, каб пазначыць у іх уваходныя дзьверы. Таксама ў гэты дзень некалькі парафіянаў прынялі Шкаплер Сьвятога Арханёла Міхала.