Рэкалекцыі Велікапосныя 2013
22–24 лютага ў Парафіі Маці Божай Ружанцовай адбудуцца Велікапосныя рэкалекцыі. У гэтым годзе ў парафіі іх правядзе айцец Дзмітрый Занямонцкі з ордэна айцоў-аблатаў.
Рэкалекцыі адбываюцца двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – Нараджэннем Хрыстовым і святам Уваскрашэння. Рэкалекцыі іншым словам – гэта час, які мы пасвячаем на духоўныя практыкаванні. На гэтыя духоўныя практыкаванні запрашаецца святар з іншай парафіі, які дзеліцца сваім духоўным вопытам, каб мы маглі паглыбіць нашу веру. Таму ў абвешчаным Касцёлам Годзе веры, тым больш заахвочваю затрымацца бегу штодзённага жыцця і паглядзець на сябе і сваё жыццё з глыбіні, з нутры.
План рэкалекцый:
Пятніца, 22 лютага: 19.00. Імша святая з навукаю агульнай.
Пасля святой Імшы — Крыжовы шлях. У гэтую пятніцу яго рыхтуе і праводзіць парафіяльная моладзь.
Субота, 23 лютага: 19.00. Імша святая з навукай агульнай. Пасля Імшы – навука становая для сем’яў.
Нядзеля, 24 лютага: 9.00. — Святая Імша на польскай мове з навукай на заканчэнне рэкалекцый.
10.30. – Святая Імша з навукай на заканчэнне рэкалекцый. Пасля Імшы – выстаўленне найсвяцейшага сакрамэнту, «Песні жальбы».
12.00. – Святая Імша з навукай для дзяцей.
18.20. – «Песні жальбы» з навукай пасыйнай.
19.00. – Святая Імша з навукай на заканчэнне рэкалекцый. Пасля Імшы навука становая для моладзі.