Раратняя Імша і віншаваньне пробашча на Свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня, ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалося святой Імшой Раратняй. Не зважаючы на ранак выходнага дня, на марыйную сьвятую Імшу прыйшлі вернікі ўсіх узростаў. Падчас казання, пробашч, кс. Генадзь Кухарэвіч нагадаў біблейную гісторыю пра маці ўсіх жывых Еву, якая нарадзілася ў святасці, але ня здолела яе захаваць. Таксама пра Марыю, якая сталася ўзорам святасці для ўсіх людзей. Святар параўнаў Марыю з каўчэгам запавету – тым каўчэгам Ноя, які стаў выратавальным для ўсяго жывога на зямлі.

Свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – асблівае ў ордэне Святога Арханёла Міхала ў якім служыць пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай, ксёндз Генадзь Кухарэвіч. У гэты дзень у ордэне Святога Арханёла Міхала студэнты першага курсу семінарыі ўпершыню апранаюць сутаны. 8 снежня 1993 года сьвятарскае адзенне упершыню апрануў і ксёндз  Генадзь Кухарэвіч. З гэтай падзеяй свайго пробашча прыйшлі павіншаваць і выказаць цёплыя словы падзякі за ахвярнае служэньене многія вернікі парафіі. Менавіта высілкамі святара ўсяго за некалькі гадоў парафіяльнай супольнасьць павялічылася ад дзесяткаў да сотняў сем’яў, пабудаваная капліца і распачаліся працы па ўзьвядзенню касцёла – Нацыянальнага Санктуарыя Езуса Міласэрднага. Салодкі ж падарунак пробашчу ў выглядзе цукерак стаўся пачастункам для ўсіх, хто ў гэты дзень маліўся да Найсвяцейшай Панны Марыі і за свайго святара.