Парафія Лошыцы ў Працэсіі Цела і Крыві Хрыста


P1030396Штогадовая працэсія Божага Цела прайшла па вуліцах Мінску 26 мая. Па традыцыі яна распачалася ўрачыстай сьвятой Імшой каля касьцёла Найьвяцейшай Тройцы альбо Сьвятога Роха на залатой горцы. Яе ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці.

Прамаўляючы да вернікаў Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў «Сёння Езус, які быў Айцом пасланы да людзей, прыходзіць да нас у сакрамэнтах, найперш у Эўхарыстыі, даючы ласку, неабходную кожнаму верніку. Мы кажам, што Касцёл цэлебруе Эўхарыстыю, а Эўхарыстыя будуе Касцёл. Гэты Касцёл — вы. Сёння мы, з’яднаныя, праслаўляем Святую Тройцу і пойдзем за Эўхарыстычным Езусам па вуліцах нашага горада, каб засведчыць сваю веру».

Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцці, звяртаючыся да ўдзельнікаў Імшы ў сваёй гаміліі сказаў «Сёньня з намі тая Божая мудрасць, якая весялілася і танцавала перад Божым абліччам, калі Бог ствараў свет. Гэта Езус Хрыстус, для якога было радасцю апынуцца сярод людзей». «Ваша прысутнасць — радасьць, падобная да той радасці Бога быць разам з вамі Бог шчаслівы быць у гэтым горадзе, шчаслівы прайсці з вамі, каб несці радасць і благаслаўленне ўсім яго жыхарам, нават тым, хто не верыць. Добрага свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана», «добрага свята кожнаму, хто з’яўляецца жывым табэрнакулюмам Езуса», «добрага свята гэтаму гораду і краіне, да якіх скіраваны адкрытыя абдымкі Хрыста». «Няхай усіх вас благаславіць ўкрыжаваны і ўваскрослы Хрыстус, які працягвае танцаваць перад абліччам свайго Айца, каб паказаць, наколькі гэта цудоўна — быць разам з людзьмі», сказаў Кляўдыё Гуджэроцьці.

Абодва герархі прайшлі ўвесь шлях працэсіі, несучы ў сваіх рука Найсьвяцейшы Сакрамэнт. Шлях яму ўсьцілалі пялёсткі кветак, рассыпаныя рукамі дзяцей. На плячах вернікаў прыйшоў увесь шлях і абраз Маці Божай Будслаўскай. Перагрынацыя яклога Ружанцовай.

Працэсія Цела і крыві Хрыста сёлета была ці не самай масавай за апошнія гады: удзел у шэсьці прынялі каля 40 тысяч чалавек. Пашану Божаму Целу аддалі сваім удзелам у працэсіі і вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай…

Урачыстасьць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Каталіцкі касьцёл сьвяткуе ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. У гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак. Сёлета гэты дзень Урачыстасьць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста прыпаў на 30 мая.