Пост – малітва, ахвяра, добрыя ўчынкі.

У Парафіі Маці Божай Ружанцовай 22–24 лютага прайшлі Велікапосныя рэкалекцыі. У гэтым годзе іх правёў айцец Дзмітрый Занямонцкі з ордэна айцоў-аблатаў. Запрашаючы парафіянаў на рэкалекцыі, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч адзначыў: «Рэкалекцыі адбываюцца двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – Нараджэннем Хрыстовым і святам Уваскрашэння. Рэкалекцыі — іншым словам – гэта час, які мы пасвячаем на духоўныя практыкаванні. На гэтыя духоўныя практыкаванні запрашаецца святар з іншай парафіі, які дзеліцца сваім духоўным вопытам, каб мы маглі паглыбіць нашу веру. Таму ў абвешчаным Касцёлам Годзе веры, тым больш заахвочваю затрымацца бегу штодзённага жыцця і паглядзець на сябе і сваё жыццё з глыбіні, з нутры». І як гэта адбываецца звычайна, парафіяльныя рэкалекцыі прайшлі ў капліцы, запоўненай людзьмі, якія прагнулі пачуць слова Божае.

Цягам трох дзён, падчас кожнай святой Імшы айцец Дзмітрый Занямонцкі падаваў парафіянам навуку аб праўдах веры, аб глыбокім сэнсе ахяры Хрыста, аб каштоўнасьцяў часовых і вечных. Асаблівым быў зварот сьветара да дязяцей, якія толькі распачынаюць жыцьцё ў Езусе Хрысьце. Наймалодшыя парафіяне з ахвотаю спрабавалі дапамагчы сьвятару і на сваё разуменьне тлумачылі што такое пост, навошта ён патрэбны і як яго патрэбна праводзіць. Разам з ксяндзом-рэкалекцыяністам яны вывелі агульную формулу: пост – гэта малітва, ахвяра і добрыя ўчынкі, паабяцаўшы айцу трымацца выкананьня ягоных умоў.

На завяршэньне рэкалекцый ксёндз-пробаш і вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай цёпла дзякавалі айцу Дзмітрыю Занямонцкаму за ахвяру рэкалекцыйных навукаў, жадаючы плённага перажываньня посту і радаснай сустрэчы Хрыстовага ўваскрашэньня.