Парафіяльнае свята Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Лошыцы

У нядзелю, 7 кастрычніка, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць тытулу касцёла Маці Божай Ружанцовай, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адзначылі сваё парафіяльнае свята. Як падкрэсьліў пробашч парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч, сёлета гэтае свята для парафіяльнай супольнасці асаблівае, бо ў гэтым годзе на ўрачыстасць святога Юзафа прыпала 15-годдзе рэгістрацыі парафіі. Таксама Ордэн Айцоў-Міхалітаў, які працуе ў Лошыцы і да якога належыць кс. Генадзь Кухарэвіч, адзначае 100-годдзе смерці свайго заснавальніка, благаслаўдёнага кс. Браніслава Маркевіча. З гэтай нагоды ксёндз-пробашч перадусім падзякаваў святым Марыі і Юзафу за апякунства, узятае над парафіяй.

Гасцямі свята ў гэты дзень былі святары мінскіх касцёлаў, вернікі розных парафій, а таксама прадстаўнікі гарадзкіх уладаў Мінску. Урачыстую святую Імшу адпустовую ўзначаліў і з Божым словам да вернікаў звярнуўся пралат, вікарый біскупскі, кс. Андрэй Стацкевіч. Ён падкрэсліў важнасьць і значэньне ружанцовай малітвы, а таксама заклікаў маліцца на ружанцы і давяраць сваё жыццё Маці Божай Ружанцовай.

Працэсія вакол парафіяльнай капліцы завершыла ўрачыстую частку святкаваньня. А на заканчэнне самыя малодшыя парафіяне традыцыйна падарылі сваім матулям паштоўкі, вырабленыя ўласнымі рукамі, прымеркаваўшы віншаванне да парафіяльнага свята Маці Божай Ружанцовай і Дня маці.