«Памятай, што ты прах і у прах вернесся»

У папяльцовую сераду, 13 лютага, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалі Вялікі пост. У гэты дзень Касцёл адзначыў Папелец – першы дзень Вялікага посту. Як падкрэсьліў пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч, Вялікі пост – гэта час ласкі і навяртання, час малітвы, пакаяньня, ахвяры і добрых учынкаў, час падрыхтоўкі да Пасхі – адраджэньня ў Хрысьце. Сьвятар заклікаў вернікаў, якія ў гэты дзень асабліва напаўнялі парафіяльны касьцёл, перадусім задбаць аб сваёй душы, аб яе навяртаньні да Бога і ягоных цнотаў.

У працяг закліку пробашча, парафіяльная моладзь зладзіла красамоўную пантаміму, якой заклікала перадусім сваіх равесьнікаў, а таксама людзей рознага веку, не паддавацца спакусам сучаснага сьвету, не гнацца за таннымі ўцехаімі і задавальненьнямі, не прадаваць сваю душу д’яблу за часовы дабрабыт. Таксама моладзь запрасіла парафіянаў прыняць удзел новым «Эвангелізацыйным курсе», які распачынаецца ў сераду, 20 лютага.

Па традыцыі гэтага дня пробашч парафіі пасыпаў галаву кожнага верніка попелам, прамаўляючы сакрамэнтальнае: «Памятай, што ты прах і ў прах вернесся»…