Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паблагаславіць велікодныя стравы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай

У Вялікую суботу, 30 сакавіка, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае парафіі Мінска і Ракаў. Напярэдадні Вялікадня арцыпастыр памоліцца з вернікамі і благаславіць стравы на велікодны стол.

Парафію Маці Божай Ружанцовай Тадэвуш Кандрусевіч наведае ў 13 гадзін 45 хвілін. Ксёндз-пробашч парафіі Генадзь Кухарэвіч сардэчна запрашае парафіянаў прыняць удзел у супольным набажэнстве з арцыбіскупам і асьвяціць велікодныя стравы.