«Мікалай, Мікалай, святочна прыбраны.…»
Падчас перадкалядных рэкалекцыі парафію Маці Божай Ружанцовай па традыцыі наведаў Сьвяты Мікалай. (Глядзець фота)
Сьвятога Мікалая сустракалі дзеці парафіі, разам з ксяндзом-пробашчам Генадзем Кухарэвічам і ксяндзом-рэкалекцыяністам Чэславам Паўлюкевічам з Росі, які меў у парафіі Маці Божай Ружанцовай трохдзённыя Божанараджэнёвыя рэкалекцыі. Сьвятар прамаўляў да дзяцей падчас дзіцяча-моладзевай сьвятой Імшы, а яе завяршэньнем стала «візітацыя» біскупа Мікалая з пачастункамі для дзяцей.