Маё пакліканне ёсць любоў: рэліквіі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у парафіі Маці Божай Ружанцовай

P1090739Пасля смерці я пралью дождж з пялёсткаў руж” – сказала св. Тэрэза з Лізьё напрыканцы ХІХ стагоддзя. 1 чэрвеня – упершыню рэліквіі сьвятой пыбылі ў Беларусь, каб праліць дожд ласкаў і надзеі народу краіны, які верыць у Хрыста. Рэліквіі ўжо пабывалі ў сямідзесяці пяці краінах свету, Беларусь сталася семдзесят шостай. Гэтымі днямі працягваецца перэгрынацыя мошчаў святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзыі.

1 ліпеня рэліквіі святой Тэрэзы прыбылі ў парафію Маці Божай Ружанцовай. Не зважаючы на спякотнае лета і пару адпачынкаў рэліквіі святой сустракалі вялікая колькасьць парафіянаў, а таксама вернікі, якія ў гэты дзень прыйшлі, каб памаліцца да святой Тэрэзы. Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч адслужыў урачыстую святую Імшу, заклікаўшы вернікаў няспынна прасіць дапамогі заступніцтва і апекі святой і вымаліць у яе ласку цудаў для сябе, сваёй сям’і, для сваёй парафіяльнай сям’і і сваёй краіны ‑Беларусі. Асабліва ў такой важнай справе, як будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрднасці, якое неўзабаве распачынваецца ў парафіі… Духоўныя спевы і малітоўнае чуванне вернікаў на чале з ксяндзом-пробашчам трывала праў усю ноч.P1090743

Сьвятая Тэрэза гэтак і тлумачыла сваю духоўную сутнасьць – заставацца дзецьмі незалежна ад узросту, не прыпісваць сабе добрых спраў і не хвалявацца, калі падаешь – бо дзеці ж малыя і не могуць моцна ўпасці. Яе так і назвалі Сьвятой Тэрэзай Малой – за кароткае жыццё і малы шлях да святасці: яна пайшла ў кляштар маючы 15 гадоў, а памерла ў 24.

Сьвятая Тэрэза ў 1923 годзе была абвешчана благаслаўлёнай і праз два гады – сьвятой. А ў 1997 годзе папа Ян Павел II надаў ёй тытул Доктара Паўсюднага Касцёла. Яна стала самым малодшым Доктарам Касцёла ў гісторыі і чацвёртай жанчынай, якая атрымала гэты тытул. Любоў да Сьвятой ужо назвалі фэноменам – разам са сьвятым. Францішкам яна — адзіная каталіцкая святая, якую ўшаноўваюць ва Усходніх Цэрквах і нават за межамі хрысціянскага свету.P1090741

Сардэчна запрашаем на ўрачыстасьць усіх парафіянаў, іх родных і сяброў, а таксама ўсіх, хто жадае памаліцца да сьвятой і вымаліць у яе ласку цудаў і апекі для сябе, сваёй сям’і, для сваёй парафіяльнай сям’і і сваёй краіны ‑Беларусі.