Малітва, споведзь, дзяленьне аплаткам – у парафіі сустрэлі сьвята Божага Нараджэньня

DSC06171У парафіі Маці Божай Ружанцовай сустрэлі сьвята Божага Нараджэньня. Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч рыхтаваўся да сьвята разам з парафіянамі.(Глядзець фота)

Адбыліся Божанараджэнёвыя рэкалекцыі, прыбраная капліца і ўсталяваная стаенка. Вігілійная сьвятая Імша ў парафіі па традыцыі адбываецца двойчы: а 22.00 і 24.00, каб памаліцца да дзіцятка Езуса змаглі ўсе вернікі. Па завяршэньні ўрачыстасьці адбылося традыцыйнае дзяленьне аплаткам з пажаданьнямі на новы год.