«Малітва праслаўлення» – малітва ў свабодзе дзіцяці Божага

На свята аб’яўлення Пана ў парафіі Маці Божай Ружанцовай, адбылася «Малітва праслаўленьня», якую правяла парафіяльнай моладзь. Яна распачалася вячэрняй святой Імшой у 19.00. і прадоўжылася цягам гадзіны па завяршэнні Імшы. «Малітва праслаўленьня» ёсць працягам «Школы Хрысціянскага жыцця і Эвангелізацыі», якая існуе ў Каталіцкім касцёле. Моладзь парафіі Маці Божай Ружанцовай, якая ўдзельнічае ў школе, праводзіць «Малітву праслаўленьня» ў сваёй парафіяльнай капліцы больш за два гады. Таксама адзін раз на месяц уся моладзь «Школы хрысціянскага жыцця і Эвангелізацыі» збіраецца разам, каб супольна праславіць і падзякаваць Богу за ўсе ласкі, якія атрымоўвае.

Адна з удзельніца «Малітвы праслаўлення» Наста Харкевіч гэтак патлумачыла змест і сэнс малітвы: «Гэта малітва ў свабодзе дзіцяці Божага, калі мы становімся перад абліччам Бога такімі, якімі мы ёсць і праслаўляем Бога сваімі словамі». Гэтак моладзь дзякавала і ўзносіла хвалу Езусу Хрысту за ласку веры, за поспехі і ўдачы, за кожны дзень жыцця.

На завяршэнне «Малітвы праслаўлення» пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч павіншаваў моладзь са святам Нараджэння Хрыстовага, склаўшы найлепшыя пажаданні, і заклікаў падзяліцца аплаткам, параўнаўшы пераламанне аплатка з пераломваннем недавераў, крыўдаў, расчараванняў…