«Крыжовы шлях» у Вялікім посьце правялі сужанкі

Ад пачатку Вялікага посту ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачаўся «Крыжовы шлях» на ўспамін мукі Пана, які будзе праходзіць кожную пятніцу пасьля святой Імшы. Першы зь іх адбыўся ў пятніцу, 15 лютага, які падрыхтавала і правяла малітоўная парафіяльная група «Ружы Ружанцовыя». Таксама Крыжовы шлях ужо праводзіла моладзь і дзеці. У пятніцу, 1 сакавіка, набажэнства правялі сужанкі.

«Крыжовы шлях» узначаліў пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч. Разам з ім вернікі прайшлі ў малітве ўсе 14 стацый Крыжовага шляху, разважаючы над ахвярай Пана за грахі людзей і здольнсцю уласнай ахвяры дзеля дабра бліжняга і на праслаўленне імя Божага.

Удзел у падрыхтоўцы і правядзеньні «Крыжовага шляху» падчас Вялікага посту ў парафіі Маці Божай Ружанцовай правядуць таксама тыя, хто складаў абяцанні малітвы за ненароджаных дзяцей, мужчыны, рух «Маці ў малітве», «Маргарыткі».