«Карнавал на Запусты» ў Лошыцы

У парафіі Маці Божай Ружанцовай  адбыўся «Карнавал на Запусты». Яго падрыхтавала і правяла парафіяльная моладзь перш за ўсё для малых і юных парафіянаў. Аднак удзел у сьвяце ахвотна прынялі таксама мамы і таты ды іншыя дарослыя, якія прыйшлі на карнавал разам са сваімі дзецьмі. Юныя ўдзельнікі свята з задавальненьнем прымалі ўдзел у рухомых гульнях, танчылі, спявалі і ўдзельнічалі ў розных конкурсах. Не засталіся ў баку і непасрэдныя натхняльнікі і арганізатары «Карнавалу на Запусты» — настаяцель парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч і сястра Любаміра, якія ахвотна далучыліся да дзіцячых забаваў.
«Карнавал на Запусты» ў парафіі адбываўся ўпершыню і адным з галоўных момантаў сьвята стаўся расповед пра даўнюю традыцыю Запустаў у каталіцкім касьцёле напярэдадні Вялікага Посту, як праводзіліся такія Карнавалы. Юныя вернікі таксама частаваліся цукеркамі, печывам і гарбатай ды дзякавалі арганізатарам за вясёлае сьвята. На завяршэньне настаяцель парафіі, падзякаваў моладзі за падрыхтоўку і ўзнагародзіў самых актыўных удзельнікаў. Ксёндз Генадзь Кухарэвіч таксама выказаў упэўненасьць, што «Карнавал на Запусты» стане ў Лошыцы традыцыйным.