Каляднае віншаванне ад грэка-каталікоў – напярэдадні Фэстывалю мастацкай творчасці Лошыца-2013

У нядзелю, 20 студзеня, у парафім Маці Божай Ружанцовай адбудзецца Калядны канцэрт, які рыхтуюцца прапанаваць вернікі грэка-каталіцкай царквы ў Мінску.

У іх выкананні прагучаць шэраг мастацкіх твораў, прысвечаных святу Божага Нараджэння: «Нова радасць стала», «Учора з вячора», «Хрыстос родзіцца». Прагучыць таксама гістарычны гімн «Багародзіца», які быў напісаны яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага. Канцэрт грэка-каталікоў адбудзецца ў капліцы пасля дзіцяча-моладзевай святой Імшы ў 12.00.

Канцэртную праграму ў гонар свята Нараджэння Хрыстовага рыхтуюць таксама і юныя вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай: ў нядзелю, 27 студзеня, у парафіяльнай капліцы адбудзецца дзіцяча-моладзевы Фэстываль мастацкай творчасці «Лошыца 2013». Калядны фэстываль таксама распачнецца па завяршэнні дзіцяча-моладзевай святой Імшы ў 12.00. У праграме фэстывалю – спевы, вершы і музычныя творы, прысвечаныя святу Божага Нараджэння, а таксама мастацкія творы іншага рэлігійнага зместу. Усе юныя парафіяне, якія жадаюць прыняць удзел у парафіяльным Калядным канцэрце, яшчэ могуць звяртацца з прапановамі пра свой удзел ў капліцу да сястры Любаміры, а таксама да пробашча парафіі, ксяндза Генадзя.