Імша святая раратняя – на ўшанаванне Багародзіцы
Час радаснага чакання Нараджэння Хрыстовага – перыяд Імшаў Раратніх – на ўшанаванне Багародзіцы Панны Марыі. (Фота).
Распачынаючы Рараты ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч падкрэсліў асаблівую ролю Панны Марыі – яе пакору і поўнае адданне Божай волі, яе ахвярную веру. І таксама заклікаў парафіянаў быць вернымі паслядоўнікамі Багародзіцы ў перайманні паслядоўнасці і пакоры Божай волі.
Сёлета Імшы Раратнія ў парафіяльнай капліцы праходзілі на золку тройчы на тыдзень: у панядзелак і сераду яны адбываліся а 6.45 раніцы, у суботу — а 8.00. І кожную Імшу раратнюю парафіяльная капліца была напоўненая людзьмі: сталымі і маладымі вернікамі, мінсістрантамі. Адна з удзельніц імшаў Раратніх 10-гадовая парафіянка Каміла пра свае Рараты сказала гэтак: «Мне дзесяць гадоў. На Раратнюю Імшу прыйшла не ўпершыню, ужо летась хадзіла.
«Ня цяжка гэтак рана ўставаць?»
Каміла: «Цяжка».
«Чаму тады ўстаеш?»
Каміла: «Бо тое, што ты ідзеш на Рараты, — гэта ахвяра».
«А дзеля чаго патрэбная гэтая ахвяра?»
Каміла: «Яна патрэбная дзеля таго, што ты прысвячаеш сваю душу Пану Богу. Ты даказваеш, што табе нічога не шкада дзеля Пана Бога. І яшчэ гэта Адвэнт — калі мы „сціраем“ свае грахі. Гэта калі ты нечага моцна хочаш, але адмаўляесься ад гэтага дзеля Пана Бога».