Імша святая на пачатак Новага году

DSC03202Новы Год у парафіі Маці Божай Ружанцовай распачаўся паводле даўняй традыцыі.

Шмат гадоў таму традыцыю запачаткаваў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч: 31 снежня ў 19.00 увечары распачалася Імша святая на заканчэнне году. Затым быў выстаўлены Найсвяцейшы сакрамэнт і адбылася малітва падзякі за атрыманыя ласкі ў гэтым годзе. Апоўначы распачалася святая Імша на пачатак Новага году. Прамаўляючы да прысутных, якія не зважаючы на навагоднія фэервэркі і салюты прыйшлі ў капліцу, ксёндз пробашч Генадзь Кухарэвіч склаў сардэчныя пажаданні прысутным, каб ня толькі распачаць новы год ва Урачыстасць святой Багародзіцы, але пражыць з Богам праз увесь год і ўсё наступнае жыццё.