Гадавіна святарскага пасвячэньня пробашча Генадзя Кухарэвіча

Вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай адзначылі гадавіну святарскага    пасвячэння  настацеля парафіі, кс. Генадзя Кухарэвіча. 21 мая споўнілася 12 гадоў, калі ксёндз Генадзь склаў Законныя шлюбы. Свята прыпала на будзённы панядзелак, але павіншаваць свайго пастыра прыйшлі многія вернікі, удзячныя святару за адданае служэнне, за духоўную падтрымку і ўмацаванне ў веры. У гэты дзень Імша святая на замову парафіянаў была ахвяраваная за кс. Генадзя Кухарэвіча, а таксама за самую юную парафіянку, якой у гэты дзень споўніўся адзін год. У прамове пра сакрамэнт святарства кс. Генадзь Кухарэвіч параўнаў пастырскае служэнне з дзьвума свечкамі: малой і вялікай, якія сымбалізуюць веру. «Калі свечка малая, то яе трэба насіць у кожны кут, каб асвятліць усе ягоныя цёмныя вуглы. Калі ж свечка вялікая, то яе дастаткова паставіць пасярэдзіне пакоя, каб ён увесь быў асветлены. Гэтак адбываецца і з верай. Таму прашу вашай малітвы для большай веры для святара». На завяршэнне ўрачыстасьці моладзь парафіі выканала віншавальную песню, якую адмыслова склала для свайго святара, а настаяцель пачаставаў цукеркамі ўсіх вернікаў, якія ў гэты дзень удзельнічалі ў святочнай Імшы святой.