Эўрапейская сустрэча моладзі «Тэзэ»

JesusChrist_Walking_InGarden Дарагія сябры! Парафія Маці Божай Ружанцовай у г.Мінску запрашае вас прыняць удзел у Пілігрымцы Даверу на Эўрапейскую сустрэчу моладзі (Тэзэ), якая будзе праходзіць у Страцбургу 28.12.2013–01.01.2014!

Нас прыме Эльзас і прылеглы да яго з другога боку мяжы Бадэн (рэгіён Ортенаў, Нямеччына). Гэтая сустрэча арганізуецца суполкай Тэзэ па запрашэнні каталіцкай і пратэстанцкай Цэркваў па абодвух бакоў Рэйна. Яна збярэ разам некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей на новы этап «паломніцтва даверу на зямлі», пачатае братам Ражэ ў канцы 70‑х гадоў. Моладзь з усёй Еўропы і іншых краін будуць прымаць у прыходах супольнасці і жыхары рэгіёну. Землі дыялогу і шматграннай салідарнасці, Эльзас і землі Бадэна сталі сведкамі прымірэння народаў у самым сэрцы Еўропы. Горад Страцбург, багаты рознымі культурамі, служыць неацэнным знакам надзеі для Еўропы. З падрабязнай праграмай сустрэчы можна азнаёміцца тут: http://www.taize.fr/ru_article4963.html, а відэавізітку паглядзець тут: http://www.taize.fr/ru_article9492.html

 

Умовы:

1. У Еўрапейскай сустрэчы моладзі можа браць удзел:

- Моладзь ад 18 да 35 год – без абмежаванняў, прыярытэт парафіянам;

- Дарослыя ад 35 і вышэй – не больш за 3 асобы!

- Абмяжоўвання па канфессійнай прыналежнасці няма!

2. Якія дакументы мусяць быць прадстаўленыя на разгляд для залічэння ў парафіяльную групу BY25-22–140501?

1.  Умовы А1(скачаць на сайце, ці узяць у закрыстай) падпісаныя ўласнаручна;

2. Анкета А2(скачаць на сайце, ці узяць у закрыстай) запоўненая і падпісаная ўласнаручна (электронны варыянт 1‑ага блока КАНТАКТЫ з дададкова упісанымі «ФИО» лацінкай і № пашпарту  — дасылаецца на кантактны мэйл у фармаце .doc ці у целе ліста);

3. Копія пашпарта (30−31, 32–33 старонкі + прапіска) не старэйшага за 9,5год і дзеснага да красавіка 2014 года;

4. Грошы (першая частка) ў памеры 100 еўра. ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ: з іх 70 еўра- незваротны ўнёсак! Гэта значыць у выпадку, калі асоба пазней адмовіцца ад паездкі, то 70 еўра ёй не будуць павернутыя, калі гэта не зламаная нага ці н.т.

3. Апошні афіцыйны тэрмін прадстаўлення дакументаў: 13 кастрычніка 2013 ГОДУ! Пры наяўнасці больш за 50 аплікантаў, асоб ‚якім будзе адмоўлена, плануеца прапанаваць іншым групам на іх умовах, у т.л. няменскім, пры жаданні.. Пазней за 13.10.2013 шанец трапіць у групу будзе невялікі. У выніку наяўнасці вольных месцаў у нас і актуальнай візы шэнген у вас, вы зможаце звяртацца па залічэнне да самага 24 снежня 2013 года.

4. Прыкладны кошт “усё уключана”: 180 еўра для моладзі і 200 еўра для старэйшых за 35 год (без уліку візаў; візы традыцыйна бясплатныя). Кошт можа змяніцца (па) на +/- 12%. Арганізатары будуць імкнуцца забяспечыць камфортныя умовы падчас дарогі  (начлег у абаграваемых памяшканнях на ложках, сняданак). Таму усім трэба быць гатовымі здаць па 200 еўра, дарослым – 220, лішак, пры наяўнасці, будзе вяртацца на звароце з Страцбургу. Асатнія да 100(120) еўра будзем прасіць здаць да 17.11.2013 магчыма часткова ці цалкам беларускімі.

5. Прынцыпы залічэння: па прадстаўленні поўнага пакета дакументаў і грошаў, вынікі аналіцу рэкамендацый і анкет, калі іншае не агаворана вышэй.

Паездка:

Размяшчэнне у Страцбургу: у сем’ях ці парафіяльных (школьных) залах; таму трэба будзе мець турыстычны дыванок і спальнік, быць падрыхтаваным да паходных умоваў і ў дарозе.

Выезд: 25(26) снежня 2013 – Прыезд: 3(4) студзеня 2014

Кантакт: Vel­com (044) 496−81−52 (кл.Аляксандр), (029) 699−33−01 (Мікалай), е‑мэйл:chdz@tut.by.

Старонка падтрымкі: http://loshy­ca.tau.by

Aрганізацыя:

Першая арганізацыйная сустрэча групы адбудзецца 13 кастрычніка 2013, пачатак а 15–00 у капліцы па адрасу вул.Гашкевіча,1. На ёй можна будзе здаць дакуманты тым, хто яшчэ не здаў іх кл.Аляксандру,  і знайсці адказы на усе арг. пытанні. Да таго ж вы можаце прынесці на праверку неабходныя дакументы на візу (будуць  прымацца на 2‑ім спатканні групы):

- пашпарт, не старэйшы за 9,5 год, тэрмін дзеяння якога мінае не раней трох месяцаў з даты запланаванага вяртання (05.03.2014);

- страхоўка (афармляецца арганізатарамі, калі прынясеце яе кошт беларускімі рублямі 50 тыс);

- запоўненая і падпісаная заяўніком анкета (як і што запаўняць паведаміцца пазней, анкету можна будзе запоўніць на спатканні);

- дзьве (не старэйшыя за 6 мес.) фатакарткі 35х 45 для французскай амбасады;

- копіі пашпарта старонкі: №№ 31,32−33;

- завераная ксеракопія працоўнай кніжкі / студэнцкі білет + даведка з працы аб займаемай пасадзе і заробку за 3 мес./вучобы.

Пашпарты будуць падавацца на візы пасля 27.10.2013. Калі ваш пашпарт вам будзе патрэбны ў гэты перыяд, думаем, будзе магчыма яго не пакідаць у амбасадзе пасля пабачы, а паднесці на візу у зручны вам час.

Дакуманты можна здаць таксама у іншы час: званіце, дамаўляйцеся.

Па атрыманні дакументаў выдаецца распіска. У выніку адмовы з боку арганізатараў,  усе дакументы і грошы мяняюцца на распіску.

2-ое арганізацыйнае спатканне пройдзе 27 кастрычніка, пачатак (папярэдне) а 15–00. Яшчэ 2 спатканні пройдуць у сярэдзіне лістападза-снежня. Спатканні абавязковыя. Парушалнікам Умоў А1 можа быць адмоўлена ў пілігрымцы ці некіх выгодах падчас яе.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ ТЭЗЭ Ў СТРАЦБУРГУ — 2013

 

1. Маёй асноўнай мэтай Пілігрымкі даверу на зямлі (Еўрапейская сустрэча Тэзэ, пілігрымка, пілігрымка Тэзэ) зьяўляецца паглыбленьне сувязі з Богам і больш актыўны ўдзел ў жыцці Царквы тут, на радзіме.

2. Я ведаю мэту пілігрымкі Тэзэ і абяцаю, што прыму ўдзел у ня меней як 4‑х падрыхтоўчых сустрэчах, якія будуць праходзіць перад ад’ездам на Еўрапейскую сустрэчу моладзі — 2013.

3. Я абязуюся 2 разы на тыдзень (панядзелак-аўторак і чацьвер-пятніца) самастойна дазнавацца пра ход падрыхтоўкі да Сустрэчы, актуаліі, сумесныя малітвы у раздзеле прысвечаным Пілігрымцы на сайце http://loshycakostel.by/ і правяраць асабісты мэйл, ці званіць, пры “жыцёвай”неабходнасці, лідэру групы ці яго дапаможцы, а таксама сваечасова прадставіць лідэру групы № BY25-22–140501, ці яго дапаможцы, пашпарт на атрыманне візы, поўную аплату за паездку.

4. Я ведаю і згодны з тым, што пасля атрымання пашпартоў з візамі з пасольства Францыі , яны будуць захоўвацца ў лідэра групы да дня выезду, а таксама на працягу ўсёй паездкі ў Страцбург і зваротна дадому (аж да прад’яўлення майго пашпарта ў пасольства Францыі па вяртанні з пілігрымкі Тэзэ). Дадзеная ўмова можа азначаць утрыманне лідэрам групы майго пашпарта ўжо з лістапада 2013 году (у залежнасці ад моманту падачы дакументаў на візу).

5. На працягу паездкі я абязуюся:

  • не займацца камерцыйнай дзейнасцю;
  • не пакідаць аўтобус падчас паездкі, каб наведаць іншыя месцы(мястэчкі);
  • не заставацца за мяжой у пошуках працы ці з якой-небудзь іншай мэтай;
  • не арганізоўваць іншыя візіты на працягу знаходжаньня ў Страцбургу ці яго ваколіцах, уключаючы візіты з мэтай турызму альбо наведванне сяброў ці іх сем’яў, якія пражываюць у Францыі ці Нямеччыне, альбо ў іншых краінах;
  • не ўжываць алкаголь, тытунь, наркотыкі; не брыдкасловіць; не спрачацца з арганізатарамі па арганізацыйных пытаннях;
  • прымаць удзел ва усіх абавязковых пунктах праграмы Пілігрымкі даверу на зямлі (сумесныя малітвы, штодзённая Імша і г.д.);
  • выконваць патрабаваньні арганізацыйнага характару лідэра групы і духоўнай асобы;
  • паведамляць лідэру групы(ці яго дапаможцы)/адказнага групкі аб усіх фактах парушэньня гэтых Умоваў іншымі сябрамі нашай групы, а перадусім прымаць меры па іх папярэджванню;
  • сумленна і адказна выконваць гэтыя Ўмовы.

6. Я ведаю, што Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў Страцбургу будзе праходзіць у снежні-студзені 2013–2014 году цягам амаль тыдня, што, з улікам дарогі, пацягне маю адсутнасць у Беларусі 9–11 дзён і што дарога туды-назад складзе блізу 4,5 тысяч кіламетраў (у дарозе туды і назад 5–6 сутак).

7. Я згодны (згодная) з тым, каб незваротны ўнёсак, што я сдаў(-ла) у якасці частковай прадаплаты за удзел у Пілігрымцы у беларускім эквіваленце роуным 70 (семдесят) еўра, не вярталіся мне пры маёй адмове ад паездкі ці грубым парушэнні гэтых Умоваў. Я цалкам пагаджаюся з прымяненнем да мяне Дысцыплійнага кодэксу пілігрыма Даверу-2013 (форма А3). Я разумею, што гэта робіцца, каб не пагоршыць умовы, не павялічыць выдаткі для іншых сябраў нашай групы пілігрымаў і дзеля выхаваньня маёй асабістай адказнасці за прыймаемыя мной рашэнні і паводзіны.

8. Я ўсведамляю, што парушэнне гэтых Умоваў да і  падчас паездкі пацягне істотныя санкцыі з боку арганізатараў (аж да пазбаўлення статуса пілігрыма, з усімі гарантыямі: транспарт, жыллё, харчаванне, дарога).

Я ўважліва азнаёміўся(-лася) з ўсімі 8 пунктамі ў дакуманце А1 для пілігрымаў Сустрэчы Тэзэ і я пагаджаюся з імі.

Прозвішча, імя і імя па бацьку; індыфікацыйны (асабісты) №,:

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Подпіс: ____________________________ Дата: _____________________

 

АНКЕТА

КАНДЫДАТА У ПІЛІГРЫМЫ ДАВЕРУ НА ЗЯМЛІ СТРАЦБУРГ 2013

 

Прозвішча, імя і імя па бацку+ лацінкай як у пашпарце
Дата нараджэння, + нумар пашпарту  
Хатні адрас (прапіска+месца жыхарства) 
Хатні тэлефон  
Мабільны(я) тэлефон(ы)  
Кантактны E-mail (друкаванымі літарамі, разборліва) (можна блізкага сябра)
Пытанні, блок першы
Да якой парафіі (царквы) належыце?  

Ці Ваш пробашч (святар/сястра) добра ведае Вас? (падайце тут Імя і кантакты тэлефон)

 

Які ўдзел ў жыцці парафіі Вы прымаеце.… (падайце тут віды дзейнасці) 

 

 

 

… і чым хацелі б займацца пры парафіі, альбо іншай хрысьціянскай супольнасьці?

 

 

 

 

Ці бралі раней удзел у Пілігрымцы даверу на зямлі Тэзэ (Еўрапейскіх сустрэчах моладзі)? (дзе і калі)Калі так, то што Пілігрымка зьмяніла ў вашым жыцьці  ці прыўнесла ў яго?

 

 

 

Ці маглі б вы перакладаць для групы  з замежнай мовы і якой? 

 

Ці граеце на якім інструмэнце? 

Ці зможаце далучыцца да хора пілігрымаў? (спяваць па нотах)

Калі не, то што вы выбярыце у Страцбургу? Працоўную групу? Дапамагаць у мясцовай царкве? Іначай удзельнічаць у жыцці мясцовай Царквы?

 

 

Пытанні, блок другі
Якія асноўныя матывы вашага рашэння прыняць удзел ў Пілігрымцы Даверу-2013? 

 

Ці гатовыя вы да актыўнага удзелу ў Пілігрымцы Даверу і падрыхтоўцы да яе; што гэта для вас значыць?(тут — чым можаце дапамагчы: дапамога у падрыхтоўчых спатканнях, прэзентацыя сваёй дзейнасці/сацыяльных служэнняў, хрысціянскія фільмы, сведчанні) 
Што зраблю, каб падрыхтоўка да ўдзелу наблізіла мяне яшчэ бліжэй да Хрыста і людзей — з кім сустракаюся штодня і хто жыве далёка? 

 

Як знайду час на тое, каб спыніцца на ціхую малітву, каб лепш зразумець: як Пілігрымка Даверу і яе духоўныя набыткі дапасуюцца да майго штодзённага жыцця? 

 

Якія дасведчанні вазьму з сабой, каб дзяліца з тымі, каго сустрэну ў Страцбургу? 

 

 

 

 

 

 

 

 

Што для мяне ёсць найважнейшым ў жыцці?(тут – тры вашых галоўныя каштоўнасці, не спісваць у іншых!)

 

 

 

Я гарантую, што дадзеныя адказы шчырыя і дакладныя.

 

 

Подпіс: _____________П І Іпб (ФИО): __________________________________________

 

Дата: _____________

 

 

У выпадку адмовы з ініцыятывы арганізатараў, Вы зможаце забраць свае дакументы (усе грошы і копіі) у абмен на Распіску на адным з спатканняў у межах Пілігрымкі Даверу-2013, дату і месца якіх Вам самастойна трэба будзе даведвацца праз: http://loshycakostel.by/