Дзякуем за малітвы!
Шчыры дзякуй усім, хто маліўся ў інтэнцыі вырашэння справы з дазволам ад Дзяржбуднагляду!
У пятніцу наша парафія атрымала дазвол на будаўніцтва будпляцоўкі. Ад панядзелка падрадчык рыхтуе пляцоўку. У панядзелак Буднагляд вызначыць нам інспектара, просім аб малітве ў гэтай справе.
5 чэрвеня а 19.00 будзе адпраўлена Святая Імша, на якой будуць прысутныя прадстаўнікі манаскай улады ордэна міхалітаў, а таксама на гэтую Імшу запрошаны прадстаўнік падрадчыка, праекціроўшчыкі, прадстаўнік Буднагляду. Асаблівым чынам запрашаем на гэтую Святую Імшу ўсіх, хто спрычыніўся да гэтай важнай падзеі праз канкрэтныя справы і малітву.