Дзякуем табе, Пане: 20-годзьдзе манаства пробашча Генадзя Кухарэвіча

DSC01766У парафіі Маці Божай Ружанцовай адзначылі юбілейную ўрачыстасць: 16 ліпеня споўнілася 20-годзьдзе манаскага жыцця пробашча парафіі, ксяндза Генадзя Кухарэвіча – манаха ордэна Святога Арханёла Міхала. (Глядзець фота) Больш за палову свайго манаскага шляху ксёндз-пробашч прайшоў разам са сваімі парафіянамі – вернікамі парафіі Маці Божай Ружанцовай. Пачыналі з нуля: маліліся ў Лошыцкім парку, каля парэшткаў падмурку даўняй Лошыцкай капліцы, у дамах вернікаў, у будынку ЖЭСу, разам будавалі цяперашні будынак парафіяльнай капліцы, разам пачынаюць ўзводзіць Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрднасці…

За гады служэньня айца Генадзія парафіяльная супольнасць з некалькіх дзесяткаў чалавек вырасла ў некалькі дзесяткаў сотняў чалавек. Штодня праходзяць святыя Імшы і набажэнствы, кохныя выходныя адбываюцца хросты і вянчанні, а ў сьвяты парафіяльная капліца з цяжкасцб змяшчае наведнікаў…

З нагоды юбілею манаства павіншаваць ксяндза Генадзія прыйшлі законныя сёстры-дамініканкі і айцы-манахі — ўрачыстую святую Імшу правёў айцец Аляксандр. Падчас гаміліі айцец Аляксандр адзначыў, што быць манахам – вялікі гонар і адказнасць. «Быць манахам – гэта змаганьне ня толькі за душы вернікаў, гэта таксама і змаганьне з самім сабой. Гэта штодзнная праца, якая патрабуе намаганняў і малітвы. Таму пробашч і манах вельмі патрабуюць вашай малітвы. Няспынна маліцеся за свайго святара», падкрэсліў айцец Аляксандр.,

Напярэдадні юбілею манаства, 15 ліпеня, ксёндз Генадзь таксама адзначаў дзень свайго нараджэння. Святкуючы гэтыя дзве ўрачыстасці, падчас кожнай святой Імшы таксама і парафіяне шчыра дзякавалі айцу Генадзію за ахвярную працу, за духоўнае служэнне, за айцоўскі клопат пра душу кожнага верніка, за малітву. Чырвоныя ружы ў падарунак – сталі сымбалем любові і падзякі айцу Генадзію ад парафіянаў.