Добра працаваць – радасна святкаваць

Кожную суботу сакавіка вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай збіраюцца разам, каб падрыхтавацца да аднагоз найгалоўных хрысьціянскіх святаў – Уваскрашэння Хрыстовага.

Як і кожны дом пасля зімы, напярэдадні вялікага свята, патрабуе клопату і догляду, гэтак упарадкаванне неабходнае і для Дому Божага, куды вернікі прыходзяць на спатканьне з Панам штодня. Пабытовае – пафарбаваць, скласці і памыць – у храме Божым набывае зусім іншы змест і сэнс, бо працуе на хвалу імя Пана. Пра гэта неаднаразова ўзгадвалі парафіяне, якія працавалі ў гэтыя дні ў капліцы і на яе тэрыторыі, а таксама дзяліліся радасьцю з усімі наведнікамі.